Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Упраўленне па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска
Дзяржаўная ўстанова адукацыі"СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №141 г.МІНСКА
імя 120-й гвардзейскай мотастралковай Рагачоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі
імя Вярхоўнага Савету Беларускай ССР"
Древние называли библиотеки «аптеками для души». И сегодня библиотеке, книге принадлежит важная роль в процессе духовно-нравственного становления личности. «Если люди перестают читать, они перестают мыслить». Это утверждение философов прошлого актуально по сей день.
Заведующая Волкова Надежда Геннадьевна
график работы
БиблиотекарьГринкевич Дина Николаевна
ГРАФИК РАБОТЫ БИБЛИОТЕКИ
На второе полугодие 2025-2026 учебного года
ПН. 8.00 - 17.00
ВТ. 8.00 - 17.00
СР. 8.00 - 17.00
ЧТ. 8.00 - 17.00
ПТ. 8.00 - 17.00
СБ. 11.00 - 14.00
Обед: 13.00 - 13.30
Выходной: воскресенье
САНИТАРНЫЙ ДЕНЬ – последняя пятница месяца
Цели и задачи библиотеки
Цель:
содействовать организации комплексного библиотечно-информационного обслуживания всех категорий пользователей, обеспечению их свободного и безопасного доступа к информации.
Задачи:
В 2025/2026 учебном году библиотека работала по плану, утвержденному директором учреждения образования.
В течение учебного года библиотека оказывала помощь в образовательном, информационном, культурном процессе школы. Обеспечивала учебный процесс, активно содействовала образованию, обучению, воспитанию и развитию обучающихся. Стремилась обслуживать всех потенциальных пользователей внутри школьного сообщества и удовлетворять конкретные потребности целевых групп. В течение года велось привлечение школьников к информации путем проведения различных мероприятий. Библиотека осуществляла работу совместно с педагогическим коллективом. Регулярно оказывалась помощь учащимся и педагогам в подготовке к различным мероприятиям, в проведении классных и информационных часов, школьных праздников.
Да 60-годдзя першага палёта ў космас
Штогадовая акцыя, у рамках якой прайшло ўрачыстае ўручэнне кніг "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь"
"Я пякучка-крапіва". Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, байкапісца Кандрата Крапівы ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа №141 г.Мінска" прайшлі Гучныя чытанні.
Сёння пяцікласнікі ДУА "Сярэдняя школа №141 г.Мінска" сустрэліся з празаiкам, членам Саюза пісьменнікау Беларусi Таццянай Каленiк. Гэта цеплая сустрэча была даверлівай размовай аднадумцаў. "Роднае Слова у спадчыну" - менавіта такой была тэма гэтай бяседы.
Сусветны дзень чытання ўслых "Час чытаць на роднай мове". Запрашаем у бібліятэку ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Мінска". Чытайце разам з намі!
Да Міжнароднага дня роднай мовы.
У бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа №141 г.Мінска" прайшла тэматычная выстава кніг, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння Ул. Ягоўдзіка "З прыродай адною ён жыццём дыхаў...".
У гасцях у Кнігі
Наведванне навучэнцамі 7 "В" класа XXlll Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, сустрэча з пісьменнікамі.
Адно з самых цікавых спатканняў - спатканне ўсляпую. А калі гэта спатканне з кнігай - яно цудоўней удвая)
Да Дня Святога Валянціна. З любоўю да кнігі!
У святы ніяк нельга без падарункаў. Сёння падарункі прымала бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа №141 г. Мінска". Падарункі, зробленыя з любоўю, - самыя лепшыя! Дзякуй нашым любімым чытачам!
У бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа №141 г.Мінска" адкрыта выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа
Кіраўнікі нашай бібліятэкі і актыўныя чытачы ўзялі ўдзел у акцыі "Ожэгаў +: пра культуру рускага маўлення анлайн". Акцыя праводзілася ў рамках культурна-адукацыйнага праекта, "Рыцар і захавальнік рускай мовы", прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння С.І. Ожэгава.
За актыўны ўдзел навучэнцы нашай ўстановы адукацыі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі.
Даведацца аб гісторыі свята, аб калядных традыцыя ў нашай краіне і ў іншых краінах, праспяваць калядныя песні і проста цудоўна правесці час - вось навошта сёння мы наведалі дзіцячую бібліятэку №3
Як святкуюць новы год у розных краінах? Якія яшчэ імёны ёсць у Дзеда Мароза? На гэтыя і іншыя пытанні мы знайшлі адказ сёння на мерапрыемстве ў школьнай бібліятэцы.
Расказаць, хто такі С. І. Ожэгаў, які ўклад ён унёс у навуку, пазнаёміць з гісторыяй складання Тлумачальнага слоўніка рускай мовы, - вось толькі нешматлікія задачы сённяшняга мерапрыемства.
Сёння ў ДУА "Сярэдняя школа №141 г. Мінска" для навучэнцаў 5 класаў прайшла лінгвістычная гульня-віктарына "У гасцях у слоўніка" прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння С. І.Ожэгава.
Дзмітрый Юртаеў з літаратурнай праграмай для дзяцей " Вялікі Шурум_Бурум!"(2-е кл.). Кожная яго творчая сустрэча з юнымі чытачамі ў ДУА "СШ №141 г. Мінска" ператвараецца ў сапраўднае шоу!
Пісьменнік арганізаваў для дзяцей цэлае прадстаўленне па сваіх творах.
Усё з велізарным задавальненнем прымалі ўдзел у яго інсцэніроўках.
Было пазнавальна, весела і цікава!
Сёння ў актавай зале ДУА "Сярэдняя школа №141 г.Мінска" адбылася сустрэча навучэнцаў 2 класаў з членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Таццянай Жылінскай.
У актавай зале ДУА "Сярэдняя школа №141 г. Мінска" адбылася творчая сустрэча навучэнцаў 4 класаў з беларускай пісьменніцай, паэтам, перакладчыцай, казачніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Анатольеўнай Быкавай
Молодые поэты и писатели, учащиеся нашей школы, воспевали своих любимых питомцев во время теплых встреч в библиотеке. Это были беседы о любви и заботе.
Бібліятэчныя сустрэчы, прысвечаныя Дню маці, прайшлі ў нашай школе.
Выстава кніг аб мамах была дапоўнена выставай вырабаў і падарункаў для нашых дарагіх матуль.
Гаворым пра нашых матуль. Чытаем вершы пра нашых самых дарагіх.
Сумесна з бібліятэкай №3
Цыкл сустрэч у бібліятэцы №3 "Аб кнізе і бібліятэцы".
Ці патрэбныя сёння бібліятэкі?
Навошта чытаць кнігі?
Хто можа дапамагчы табе ў выбары літаратуры для чытання?
На гэтыя і іншыя пытанні мы знайшлі адказы падчас бібліятэчных урокаў.
Размова за бібліятэчным сталом "З думкаю пра народ", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Кузьмы Чорнага
Самыя цікавыя мерапрыемствы - у нашай бібліятэцы
Відэа-экскурс " Бялынічы-горад старажытны"
Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа №141 г. Мінска" прайшла выстава кніг
Сёння для вучняў 10 класа бібліятэкарамі ДУА "Сярэдняя школа №141 г.Мінска" было праведзена літаратурнае асарці "З кнігай свет дабрэй і ярчэй". Праводзім канікулы з карысцю!
Школьны лагер - гэта весела і пазнавальна. Мерапрыемства да году малой Радзімы правялі сення для наведвальнікаў школьнага лагера нашы бібліятэкары.
Літаратурна-музычная гасцёўня: «Бацькоўская зямля!Я сын тваіх абшараў».
Сустрэча з Шабовічам Мікалаем Віктаравічам - дацэнтам, КФН, членам Саюза пісьменнікаў РБ, паэтам, перакладчыкам, лаўрэатам рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» і бардамі Дзмітрыем Пятровічам і Андрэем Зыгмантовічам.
Супрацоўніцтва педагогаў школы і бібліятэкараў дапамагае ствараць дзіўныя ўрокі і мерапрыемствы, якія застануцца ў памяці вучняў надоўга. Сёння такое мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны, было праведзена на базе школьнага музея для вучняў 3 класа. Магчымасць убачыць сапраўдную зброю той далёкай вайны, надзець форму абаронцы, даведацца шмат новага пра Вялікую Айчынную вайну, - усе гэтыя магчымасці былі рэалізаваныя. Маса уражанняў і адкрыццяў чакалі сёння навучэнцаў. Вялікі дзякуй за падрыхтоўку мерапрыемства бібліятэкару нашай школы Паповай Святлане Аляксандраўне.
Пачуць родную мову, пазнаёміцца з культурай, асаблівасцямі побыту нашых продкаў, пачуць вершы і казкі на беларускай мове, успомніць, што мова - гэта наш скарб, які нам перадалі нашы продкі, а мы перададзім нашым нашчадкам, - усё гэта не толькі сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, магчыма ў нашай біблятэцы. Дзякуючы нашым бібліятэкарам Вользе Савельеўне і Святлане Аляксандраўне, наша родная мова гучыць тут часта ў час бібліятэчных урокаў, мерапрыемстваў.
Сёння бібліятэка нашай установы ператварылася ў сапраўдную беларускую хатку. Гаспадыні гэтай хаткі сустрэнуць сёння вучняў 1 і 2 класаў. Выстава прадметаў беларускага побыту будзе дзейнічаць на працягу тыдня. Вітаем нашых наведвальнікаў!
Гучныя чытанні твораў аўтара з навучэнцамі 10-11 класаў.
Прэзентацыя новай кнігі: «Тата, раскажы пра мяне гісторыю»
Радасць, весялосць, смех і жарты - вось такія ўсе сустрэчы з дзіцячым паэтам Дзмітрыем Юртаевым. Нават фота не ў стане перадаць усе эмоцыі гэтай сустрэчы. А вы з намі?
Для навучэнцаў 2 класаў сёння быў праведзены незвычайны ўрок: ён праходзіў у школьнай бібліятэцы. Сёння навучэнцы пазнаёміліся з дзіўным светам казак А.С. Пушкіна. Вяла ўрок гаспадыня нашай школьнай бібліятэкі Шаўчэнка Вольга Савельеўна